Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Воўчак: «Сацыяльныя сеткі перакрыць нельга»


Алег Воўчак

Алег Воўчак

У Менску затрыманыя адміністратары апазыцыйных груп у сацыяльных сетках. Сярод іх Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі «Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске», «Надоел нам этот Лукашенко». Затрыманьне мадэратараў інтэрнэт-суполак камэнтуе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак:

«Сацыяльныя сеткі — гучная інфармацыйная зброя, дзякуючы якой людзі могуць выказваць сваё меркаваньне і зьбіраць вакол сябе сяброў-аднадумцаў. Раней зрабіць гэта было нашмат цяжэй.

Натуральна, што сацыяльныя сеткі — гэта таксама хуткі распаўсюд інфармацыі. Таму мы і бачым, што напярэдадні выбараў палітыка перасьледу накіраваная супраць лідэраў сацыяльных сетак і гэтых інтэрнэт-структур.

Бо ўлада бачыць, што грамадзкасьць рыхтуецца да шырокага байкоту, і ім неабходна пратрымацца да выбараў, каб менш людзей пра гэта ведала, асабліва моладзі. Таму націск робіцца на тое, каб нэўтралізаваць актывістаў, запалохаць — і гэта мы не аднойчы ўжо праходзілі.

Наколькі эфэктыўная гэтая палітыка? Я думаю, што ўлада абрала недальнабачны шлях, бо сацыяльныя сеткі перакрыць нельга. Прыйдуць новыя людзі, мадэратары возьмуць новыя імёны і зробяць новы брэнд. Гэткім чынам будуць і надалей распаўсюджваць інфармацыю пра парушэньне правоў грамадзян у Беларусі».
XS
SM
MD
LG