Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У КДБ чакаюць афіцыйных папераў з Эквадору адносна Баранкова


Аляксандар Баранкоў

Аляксандар Баранкоў

У КДБ пакуль не камэнтуюць пастановы суду Эквадору, які адмовіў афіцыйнаму Менску ў экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі, былога супрацоўніка беларускіх праваахоўных органаў Аляксандра Баранкова і пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Суд таксама пакінуў у сіле рашэньне даць Баранкову ў Эквадоры статус уцекача.

Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч сказаў карэспандэнту «Свабоды»:

«Для пачатку мы дачакаемся афіцыйных адказаў. Калі будуць афіцыйныя адказы, мы будзем прымаць далейшыя рашэньні. Там два артыкулы Крымінальнага кодэксу: адзін — махлярства, другі — хабарніцтва. То бок гэта чыста крымінальныя артыкулы. Прычым настолькі крымінальныя, што далей няма куды. На запыт Інтэрполу павінен прыйсьці афіцыйны адказ. Я не гатовы сказаць, што там будзе ў адказе, як гэта будзе аргумэнтавана».

Карэспандэнт: «А што да здрады радзіме і разгалошваньня дзяржаўнай таямніцы?»

Антановіч: «Не, гэта не адпавядае сапраўднасьці. На гэты конт нават размовы не было».
XS
SM
MD
LG