Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не скасаваў пакараньне за абарону ад ушчыльненьня Ўручча


Леанід Мажальскі
Леанід Мажальскі
30 жніўня Першамайскі суд Менску перагледзеў справу намесьніка старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву Леаніда Мажальскага.

Паседжаньне вёў ужо іншы судзьдзя — Юры Гарбатоўскі. Ён прызнаў Мажальскага вінаватым у парушэньні трох артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу.

Леанід Мажальскі мае намер скардзіцца зноў — у гарадзкі суд Менску.

18 ліпеня Першамайскі суд прызнаў Мажальскага вінаватым у парушэньні трох артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле артыкулу 17.1 «Дробнае хуліганства» яго пакаралі двума суткамі арышту. За «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў» — трыма суткамі. За «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў» Леанід Мажальскі мусіць выплаціць штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых велічыняў).

Адміністрацыйны арышт Леанід Мажальскі адбыў у ізалятары на Акрэсьціна.

Намесьнік старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву Леанід Мажальскі — актыўны сябра ініцыятыўнай групы супраць ушчыльненьня Ўручча. Абвінавачаньні тычыліся падзеяў 4 і 5 ліпеня ў сквэры, дзе пачалі будаваць дом для спэцназу ўнутраных войскаў.

Жыхары сталічнага мікрараёну Ўручча пратэстуюць супраць будоўлі дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Менскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва ідзе ў рамках «ушчыльненьня» мікрараёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG