Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: у Эўропы ёсьць палітычная воля, каб захаваць эўразону


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заяўляе аб наяўнасьці ў эўрапейскіх краін «абсалютнай палітычнай волі», накіраванай на захаваньне эўразоны.

З такой заявай Мэркель выступіла сёньня ў Пэкіне на перамовах з кіраўніком кітайскага ўраду Вэнь Цзябао.

Канцлерка падзякавала кіраўніцтва Кітаю за «канструктыўнае стаўленьне» да цяперашніх эканамічных праблемаў Эўропы.

У праграме візыту — перамовы Ангелы Мэркель са старшынём КНР Ху Цзіньтао і яго намесьнікам Сі Цзіньпінам, які, як чакаецца, у будучыні стане пераемнікам Ху на пасадзе кіраўніка дзяржавы і кіруючай Камуністычнай партыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG