Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прадставіў Кабякова


30 жніўня Аляксандар Лукашэнка прадставіў Андрэя Кабякова на пасадзе кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

«Выпадковых людзей тут быць ня можа. У Беларусі ўлада народная, і мы імкнёмся зрабіць так, каб ва ўладу прыходзілі толькі адданыя краіне людзі, высокія прафэсіяналы з глыбокім дзяржаўным мысьленьнем», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Паводле Лукашэнкі, Кабякоў адпавядае высокім крытэрам кіраўніка гэтага дзяржоргана, задача якога — рыхтаваць праекты рашэньняў, якія вызначаюць лёс краіны.

«Рашэньне кадравых пытаньняў заўсёды патрабуе асаблівай увагі, удумлівасьці, часам — ювэлірнага падыходу», — адзначыў кіраўнік краіны.

Ён заявіў, што адміністрацыя прэзыдэнта — «гэта, па сутнасьці, прэзыдэнцкі штаб, аналітычны мазгавы цэнтар, дзе рыхтуюцца праекты рашэньняў, якія вызначаюць лёс краіны. І тым вышэйшая адказнасьць пры прызначэньні начальніка гэтага штаба».

Лукашэнка распавёў, што Кабякоў «з гонарам служыў краіне і народу на самых розных участках: у кантрольных органах, на высокіх пасадах ва ўрадзе, адміністрацыі прэзыдэнта, дый на дыпляматычнай ніве».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG