Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захаранка — зьнік 4862 дні таму; Ганчар і Красоўскі — 4730 дзён таму; Завадзкі — 4435 дзён таму.

Традыцыю адзначэньня Дня зьніклых бязь вестак 30 жніўня запачаткавала ў 1980-х гадах лацінаамэрыканская Фэдэрацыя сваякоў зьніклых людзей FEDEFAM. Гэтая арганізацыя ў якасьці першай, а ўсьлед за ёю такія праваабарончыя арганізацыі, як Amnesty International, Human Rights Watch і «Мэмарыял», пачалі ўздымаць на міжнароднай арэне пытаньне зьніклых людзей.

Дзякуючы намаганьням праваабарончых арганізацыяў у 1992 годзе, Генэральная Асамблея ААН прыняла адмысловую дэклярацыю ў пытаньні гвалтоўных выкраданьняў. Гвалтоўнае выкраданьне было прызнанае злачынствам у канстытуцыях шэрагу краінаў сьвету. У сьнежні 2006 году Генэральная Асамблея прыняла Канвэнцыю аб абароне ад гвалтоўнага выкраданьня. Дакумэнт падпісалі больш за 80 дзяржаваў. Беларусь гэтай канвэнцыі не падпісала.

У Беларусі лічыцца, што чатыры чалавекі — палітыкі, бізнэсовец і тэлеапэратар — з палітычных матываў зьніклі пры загадкавых абставінах. Крымінальныя справы аб іх зьнікненьні ня раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў.

Патрабаваньні раскрыць праўду пра выкраданьне гэтых людзей зьмяшчаюцца ў рэзалюцыях Камісіі ААН у пытаньнях правоў чалавека, Парлямэнцкіх асамблеяў Рады Эўропы і АБСЭ. Дзейным і былым чыноўнікам сілавых структур забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу з прычыны падазрэньня ў дачыненьні да зьнікненьня Зьмітра Завадзкага, Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі, Анатоля Красоўскага.

Лёс Захаранкі невядомы 4862 дзён; Ганчара і Красоўскага — 4730 дзён; Завадзкага — 4435 дзён.
XS
SM
MD
LG