Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган «Айзэк» выклікаў паводку


Разбураны дом непадалёк ад Новага Арлеану. 29 жніўня 2012 году.

Разбураны дом непадалёк ад Новага Арлеану. 29 жніўня 2012 году.

У амэрыканскім штаце Луізіяна, на які сёньня ўначы абрынуўся ураган «Айзэк», у адным з рэгіёнаў на поўдзень ад Новага Арлеану затопленыя жылыя раёны.

Бальшыня жыхароў гэтай мясцовасьці былі эвакуаваныя загадзя. Зьвестак аб ахвярах няма.

Хуткасьць ветру ўрагану перавысіла 130 км. за гадзіну. Ураган набліжаецца да Новага Арлеану, дзе для змаганьня са стыхіяй падрыхтаваныя дадатковыя падразьдзяленьні нацыянальнай гвардыі і паліцыі.

Сем гадоў таму Новы Арлеан пацярпеў ад урагану «Катрына», тады загінулі 1800 чалавек. Улады штату пасьля гэтай трагедыі пабудавалі новыя дамбы і іншыя тэхнічныя збудаваньні, якія маюць абараняць ад паводак. Небясьпека таксама пагражае штату Місысыпі.

У штатах Місысыпі і Луізіяна абвешчанае надзвычайнае становішча.

Ураган паўплываў і на заплянаваны на 27 жніўня зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША ў горадзе Тампа ў штаце Флорыда, які пачаўся са спазьненьнем на дзень. На гэтым зьездзе была зацьверджаная новая праграма, у якой, у ліку іншага, утрымліваецца заклік да Расеі адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінісцкага рэжыму ў Беларусі».

Як паведамляецца, ураган у пэўным сэнсе і паспрыяў рэспубліканцам, бо перашкодзіў іх апанэнтам арганізаваць вялікую акцыю пратэсту у Тампе.
XS
SM
MD
LG