Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мюнхэне падарвалі бомбу з II сусьветнай вайны


У аўторак увечары ў нямецкім горадзе быў праведзены кантраляваны выбух. Адмыслоўцы ў абясшкоджваньні выбуховых прыладаў падарвалі 250-кіляграмовую авіябомбу часу II сусьветнай вайны.

Бомба знайшлі ў панядзелак падчас будаўнічых работ на месцы старога бару ў мюнхэнскім раёне Швабінг. Спробы абясшкодзіць знаходку не прынесьлі выніку — прылада была аснаджаная хімічным падрывальнікам запаволенага дзеяньня, што істотна ўскладніла працу сапэраў. У выніку экспэрты сышліся на думцы, што бясьпечней падарваць бомбу.

З навакольнай тэрыторыі на час дэтанацыі былі эвакуаваныя каля 2500 жыхароў. Паводле мюнхэнскай паліцыі, апэрацыя прайшла пасьпяхова.

Штогод у Нямеччыне знаходзяць каля 600 тонаў неразарваных боепрыпасаў пары II сусьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG