Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка зьвернецца ў Эўрапейскі суд правоў чалавека


Акцыя прыхільнікаў Цімашэнкі 21 жніўня 2012 году

Акцыя прыхільнікаў Цімашэнкі 21 жніўня 2012 году

Абарона Юліі Цімашэнкі абскардзіць у Эўрапейскім судзе па правах чалавека сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага спэцыялізаванага суду Ўкраіны, які пакінуў у сіле прысуд экс-прэм’ерцы. Пра гэта паведаміў адвакат Сяргей Уласенка.

Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі зладзілі сёньня ў Кіеве сымбалічныя паховіны ўкраінскага правасудзьдзя: каля будынка Вярхоўнага суду яны закапалі труну са статуэткай Фэміды.

Цімашэнцы летась былі прысуджаныя 7 гадоў турмы, суд прызнаў яе вінаватай ў перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых пагадненьняў з Расеяй. Прысуд абвясьціў Пячэрскі суд Кіева і пацьвердзіў апэляцыйны суд. Прыхільнікі Цімашэнкі заявілі, што гэта палітычна матываваны прысуд. Эўразьвяз і ЗША раней асудзілі прысуд Юліі Цімашэнцы.

Учора Эўрапейскі суд правоў чалавека распачаў публічныя слуханьні паводле першай скаргі Цімашэнкі — на арышт пры разглядзе крымінальнай справы і на ўмовы ўтрыманьня пад вартай.
XS
SM
MD
LG