Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 жніўня перадвыбарчы выступ кандыдата на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Кірыенкі не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё. Замест звароту актывіста да выбарцаў прагучала джазавая кампазыцыя.

Аляксей Кірыенка заяўляе, што ў выступе заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары.

Кірыенка: «Улады баяцца байкоту выбараў. Для іх гэта самы страшны сцэнар разьвіцьця сытуацыі. Яны намагаюцца прымусіць людзей удзельнічаць у выбарах. Спрабуюць ізаляваць іх ад нас — тых, хто падтрымаў байкот. Мяне папярэдзілі, што выступ могуць не пусьціць у эфір».

Аляксей Кірыенка балятуецца ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай Кастрычніцкай акрузе № 86. У яго двое канкурэнтаў. Іх выступы па радыё прагучалі.

Не прапусьцілі ў эфір і выступ Мікалая Расюка. Ён таксама вылучэнец Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Балятуецца актывіст па Магілёўскай Ленінскай акрузе № 84.

Акрамя Кірыенкі і Расюка, у эфір дзяржаўнага радыё 28 жніўня не пусьцілі іхніх аднапартыйцаў з Магілёва Ўладзімера Шанцава і Аляксея Паўлоўскага. 27 жніўня па тэлебачаньні не паказалі выступу сябра АГП Мацьвея Хатары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG