Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарплаты і багацьце прэзыдэнтаў: хто больш?


Уладзімер Пуцін у часы прэм'ерства. На руцэ - супэрдарагі гадзіньнік фірмы Blancpain

Уладзімер Пуцін у часы прэм'ерства. На руцэ - супэрдарагі гадзіньнік фірмы Blancpain

Прывычка да багацьця і раскошы нярэдка прыходзіць разам з прэзыдэнцкай пасадай. Колькі зарабляюць прэзыдэнты, дзе жывуць і ці жывуць па сродках?

Увагу грамадзкасьці прыцягнуў самы апошні даклад, прысьвечаны багацьцю расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Яго аўтары, расейскія апазыцыйныя палітыкі Барыс Нямцоў і Леанід Мартынюк, прэзэнтавалі ў Маскве брашуру, выдадзеную невялікім накладам " Жыцьцё раба на галерах: палацы, яхты, аўтамабілі, самалёты і іншыя аксэсуары". Даклад багата ілюстраваны і выстаўленыя ў інтэрнэце.

Салён аднаго зь верталётаў Пуціна

Салён аднаго зь верталётаў Пуціна



Хаця расейскі прэзыдэнт дэкляруе свой афіцыйны даход крыху больш за 100 000 даляраў, жыве ён, паводле аўтараў дакладу, нароўні з пэрсідзкімі шэйхамі. Так, у распараджэньні Пуціна знаходзіцца 43 самалёты, 15 верталётаў, сярод іх борт нумар 1 — самалёт, над аздабленьнем якога працавалі ювеліры Златавуста і мастакі з Сергіева Пасаду. Калекцыя пуцінскіх гадзіньнікаў ацэненая на 22 мільёны рублёў, і каб купіць іх, прэзыдэнту прыйшлося б ня піць-ня есьці 6 гадоў. У прэзыдэнта 4 яхты, адна зь іх падораная алігархам Раманам Абрамовічам.

Адна зь яхтаў Пуціна

Адна зь яхтаў Пуціна



Сярод вілаў і рэзыдэнцый пералічваюцца рэзыдэнцыі Нова Агарова, Бачароў Ручай (Сочы), Доўгія Бароды (Наўгародзкая вобласьць), Барвіха, палац у Геленджыку, усяго 20 люксавых адрасоў. Раскошнае жыцьцё кіраўніка дзяржавы праходзіць на фоне зьмяншэньня колькасьці насельніцтва, школ, настаўнікаў, паліклінік і бальніц. Як заключаюць аўтары дакладу, адна з галоўных прычын, чаму Пуцін маніякальна трымаецца за ўладу — боязь страціць свабоду, капіталы і ўласнасьць.

Яшчэ адзін з гадзіньнікаў Пуціна. Гадзіньнікі маркі "A.Lange & Sohne" вырабляюцца ў Нямеччыне. Каб стаць іх уладальнікам, трэба стаяць у чарзе ад 6 месяцаў да году-паўтара. Калі чарга падыходзіць, будучага ўладальніка запрашаюць на суразмову з мэнэджэрамі фірмы – ня кожны чалавек можа валодаць такім гадзіньнікам. Калі кандыдатура будучага ўладальніка будзе ўхваленая, пачынаецца ручная зборка гадзіньніка, якая доўжыцца каля паўгода. Празрысты мэханізм унізе цыфэрблята – турбіён, які дапамагае нівэляваць узьдзеяньне зямной гравітацыі на ход мэханізму. Кошт гадзіньнікаў фірмы "A.Lange & Sohne" вагаецца ад 180 тысяч да 2 мільёнаў даляраў. Гэтую марку вельмі любяць арабскія манархі.

Яшчэ адзін з гадзіньнікаў Пуціна. Гадзіньнікі маркі "A.Lange & Sohne" вырабляюцца ў Нямеччыне. Каб стаць іх уладальнікам, трэба стаяць у чарзе ад 6 месяцаў да году-паўтара. Калі чарга падыходзіць, будучага ўладальніка запрашаюць на суразмову з мэнэджэрамі фірмы – ня кожны чалавек можа валодаць такім гадзіньнікам. Калі кандыдатура будучага ўладальніка будзе ўхваленая, пачынаецца ручная зборка гадзіньніка, якая доўжыцца каля паўгода. Празрысты мэханізм унізе цыфэрблята – турбіён, які дапамагае нівэляваць узьдзеяньне зямной гравітацыі на ход мэханізму. Кошт гадзіньнікаў фірмы "A.Lange & Sohne" вагаецца ад 180 тысяч да 2 мільёнаў даляраў. Гэтую марку вельмі любяць арабскія манархі.



Афіцыйны даход кіраўніка Беларусі быў абнародаваны з нагоды апошніх прэзыдэнцкіх выбараў і склаў за 2009 год 94 539 101 беларускіх рублёў. Па курсу канца таго году гэта прыблізна 33 тысяч даляраў. Прытым у Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна няма ніякай нерухомай уласнасьці. Дом у Шклове і яшчэ палова дома ў Шклоўскім раёне належаць яго жонцы Галіне Радзівонаўне.

Аднак паводле даступных крыніцаў колькасьць лукашэнкавых рэзыдэнцый склала прынамсі палову пуцінскага сьпісу: рэзыдэнцыя у Менску на Карла Маркса, 38, ранейшае месца менскай прапіскі Вайсковы завулак, 4, рэзыдэнцыя ў Драздах і дзьве ў Заслаўі, непадалёк ад Менскага мора, а таксама дачныя адрасы — умацаваны бункерам " Азёрны", былая машэраўская дача " Бярэзінскае", Віскулі ў Белавежы ці палескія " Ляскавічы", запаведнае " Плаўна". Паводле новых зьвестак, у гарадзкой рысе Менску, у раёне Белэкспа будуецца і 11-я рэзыдэнцыя для Лукашэнкі.

Стыль расейска-беларускага ўладараньня розьніцца ад стылю заходніх кіраўнікоў адной важнай тэндэнцыяй: на Захадзе афіцыйная зарплата кіраўнікоў і іх прыватная маёмасьць значна большыя, а памеры карыстаньня прэстыжнай дзяржаўнай маёмасьцю куды больш сьціплыя. Так, афіцыйная гадавая зарплата прэзыдэнта ЗША складае 400 тысяч даляраў плюс 50 тысяч даляраў на прадстаўнічыя выдаткі. Амэрыканскі прэзыдэнт мае дзьве рэзыдэнцыі — Белы Дом і Кэмпдэйвід. У яго распараджэньні самалёт і верталёт (Air Force One і Marine One). Амэрыканскаму прэзыдэнту таксама належала яхта (да часу, пакуль яе не прадаў Джымі Картэр).

Прэзыдэнт Нямеччыны зарабляе 199 999 эўра за год, у яго дзьве рэзыдэнцыі — у Бэрліне і Боне. У францускага прэзыдэнта гадавая зарплата 162 624 эўра і чатыры рэзыдэнцыі ў распараджэньні (Елісейскі палац у Парыжы, Брэгансон для адпачынку, Рамбуйе і Марлі для афіцыйных прыёмаў). Прэзыдэнт Італіі зарабляе 230 000 эўра, і мае тры рэзыдэнцыі. Брытанскі манарх (цяпер каралева) ня мае зарплаты, аднак яго ўтрыманьне аплачваецца зь дзяржбюджэту. Нерухомая маёмасьць брытанскага манарха ўключае афіцыйныя і прыватныя рэзыдэнцыі, сярод дзевяці афіцыйных рэзыдэнцый, напрыклад, Букінгемскі палац або Віндзорскі замак.

Пуцін на борце прэзыдэнцкага самалёта

Пуцін на борце прэзыдэнцкага самалёта



Рэзыдэнцыя Пуціна ў Нова-Агарове

Рэзыдэнцыя Пуціна ў Нова-Агарове



Яшчэ адна з рэзыдэнцыяў Пуціна

Яшчэ адна з рэзыдэнцыяў Пуціна



Пуцін на борце прэзыдэнцкага верталёта

Пуцін на борце прэзыдэнцкага верталёта



Барыс Нямцоў на прэзэнтацыі сваёй брашуры "Жыцьцё раба на галерах"

Барыс Нямцоў на прэзэнтацыі сваёй брашуры "Жыцьцё раба на галерах"



Вокладка кнігі "Жыцьцё раба на галерах"

Вокладка кнігі "Жыцьцё раба на галерах"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG