Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскі актывіст прапануе назваць вуліцу ў гонар Якава Навуменкі


Якаў Навуменка

Якаў Навуменка

Канстанцін Анташкевіч, аршанскі актывіст кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у дэпутаты па Аршанскай гарадзкой выбарчай акрузе № 26, прапанаваў сабраць подпісы жыхароў адной з вуліц гораду, каб перайменаваць яе ў памяць сьпевака Якава Навуменкі, які загінуў гэтымі днямі.

Спадар Анташкевіч асабіста гатовы зьбіраць подпісы на 2-й Лейтэнанцкай вуліцы:

«У Воршы ведаюць Якава Навуменку. Шмат хто дужа засмучаны, што яго ня стала. Вядомы сьпявак нарадзіўся ў Воршы, тут скончыў сярэднюю школу № 17. І было б слушна, каб у родным горадзе зьявілася вуліца ягонага імя. Я прапаную перайменаваць 2-ю Лейтэнанцкую, бо гэтая назва ўсе адно ні пра што ня кажа аршанцам. Гэта вуліца ў прыватным сэктары. Я сам гатовы абысьці дамы, пагаварыць зь людзьмі ды сабраць подпісы».

Сабраныя подпісы Канстанцін Анташкевіч панясе ў гарвыканкам разам з адпаведнай заявай. Зрэшты, заяваў ён мяркуе напісаць дзьве:

«Адна будзе пра перайменаваньне вуліцы, а другая — пра тое, каб назваць імем Якава Навуменкі новую вуліцу ў новым мікрараёне. Спадзяюся, што мясцовыя ўлады дадуць станоўчы адказ хоць на адну з гэтых заяваў».

XS
SM
MD
LG