Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства энэргетыкі разглядае пытаньне будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк падчас онлайн-канфэрэнцыі, арганізаванай агенцтвам БелТА.

Як паведаміў чыноўнік, Мінэнэрга настроена дэталёва распрацаваць гэтае пытаньне — уважаючы і на эканамічнае становішча, якое складзецца ў краіне на момант завяршэньня будаўніцтва першай АЭС, і на пэрспэктывы паставак энэрганосьбітаў у Беларусь, а таксама іх коштаў.

«Да гэтай тэмы неабходна рыхтавацца, яна патрабуе пільнай распрацоўкі, мы будзем гэтым займацца разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі органамі», — заявіў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле ранейшых афіцыйных паведамленьняў, падчас сустрэчы з генэральным дырэктарам МАГАТЭ, якая адбылася ў Менску ў красавіку 2012 году, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG