Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Аляксандар Лукашэнка вызваліў Андрэя Грынкевіча ад пасады амбасадара ў Швэцыі. Адпаведны ўказ ад 23 жніўня апублікаваны на сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-парталу 28 жніўня.

"Гэта не зьвязана са швэдзкім самалётам. Гэтыя падзеі супалі абсалютна выпадкова", – запэўніў "Свабоду" прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

20 жніўня беларускі МЗС паведаміў, што амбасада Беларусі ў Стакгольме спыняе прыём дакумэнтаў на візы ад грамадзян Швэцыі і зачыняе сваё дыппрадстаўніцтва.

3 жніўня было афіцыйна пацьверджана, што паслу Швэцыі Стэфану Эрыксану не дазволілі вярнуцца ў Беларусь.

Да 30 жніўня мусіць быць ліквідаваная амбасада Швэцыі ў Менску.

4 ліпеня швэдзкі самалёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі і скінуў над Івянцом і ўскраінай Менску 800 плюшавых мядзьведзікаў з плякатамі пра свабоду слова.
XS
SM
MD
LG