Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі ў Кіргізстане скардзіцца ў міліцыю


Амбасада Беларусі у Кіргізстане зьвярнулася з заявай ва ўпраўленьне міліцыі Ленінскага раёну Бішкека ў дачыненьні да актывістаў грамадзкіх рухаў «Мекен шейыттэры" і "Айкол Ала-Тоо", якія 28 жніўня закідалі каменьнем будынак дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Пра гэта Радыё Свабода даведалася ад прэсавай сакратаркі Ўпраўленьня ўнутраных спраў па горадзе Бішкек Айгуль Даўлетбаевай, якая сказала, што «па дадзеным факце супрацоўнікі УУС Ленінскага раёну зрабілі фота і відэаздымку будынку амбасады. Таксама канфіскавалі запісы з камэраў відэаназіраньня дыпляматычнага прадстаўніцтва. У дадзены момант ідзе апэратыўная праца».

У заяве беларускай амбасады гаворыцца, што былі разьбітыя 6 вокнаў, зашклёныя стэнды ля ўваходу ў будынак і некалькі вазонаў.

28 жніўня перад будынкам амбасады прайшоў пікет актывістаў грамадзкіх рухаў «Мекен шэйыттэры" і "Айкол Ала-Тоо", якія патрабавалі сустрэчы з амбасадарам Віктарам Дзенісенкам, неадкладнай экстрадыцыі ў Кіргызстан Джаныша Бакіева, брата былога прэзыдэнта краіны, якога вінавацяць у забойствах, а таксама закрыцьця амбасады Рэспублікі Беларусь у Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG