Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане пачынаюцца Паралімпійскія гульні


Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адкрые сёньня ў Лёндане Паралімпійскія гульні — спаборніцтвы спартоўцаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

Паводле традыцыі, Паралімпійскія гульні праводзяцца ў той жа год і ў тым жа месцы, што і Алімпіяды. Цяперашнія спаборніцтвы ў Лёндане працягнуцца да 9 верасьня. У іх бяруць удзел больш як 4200 спартоўцаў з 166 краінаў. У праграме гульняў — спаборніцтвы ў 20 відах спорту.

Першыя Паралімпійскія гульні прайшлі ў Рыме ў 1960 годзе, але Вялікабрытанія лічыцца радзімай такога віду спаборніцтваў, бо першы афіцыйны турнір для спартоўцаў-інвалідаў адбыўся ў 1948 годзе менавіта ў гэтай краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG