Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканская партыя ЗША: Расея падтрымлівае «сталінісцкі рэжым у Беларусі»


Будынак, дзе адбываецца зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША
Будынак, дзе адбываецца зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША
Рэспубліканская партыя ЗША у сваёй новай праграме заклікае Расею адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінісцкага рэжыму ў Беларусі».

«Мы заклікаем лідэраў расейскага ўраду перагледзець шлях, якім яны ідуць: прыгнёт апазіцыйных партый, прэсы, інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, несправакаванага ўварваньня на тэрыторыю Грузіі, сувязяў з тыранамі на Блізкім Усходзе, зьнявагі суседзяў і падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі», — гаворыцца ў праграме Рэспубліканскай партыі ЗША.

Праграма прынятая на зьезьдзе партыі, які гэтымі днямі праходзіць у Тампе, штаф Флярыда, паведамляе расескае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

На зьезьдзе 65-гадовы Міт Ромні стаў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG