Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Запіс выступу віцебскага кандыдата не пусьцілі ў тэлеэфір


Андрэй Разьнічэнка

Андрэй Разьнічэнка

Запіс звароту сябра АГП Андрэй Разьнічэнкі да выбаршчыкаў Віцебскай-Кастрычніцкай акругі мусіў трансьлявацца па тэлевізіі вечарам 28 жніўня. Аднак яго не паказалі.

Андрэй Разьнічэнка ня ведае прычынаў: «Калі я запісваўся, ніякіх пытаньняў да мяне не было. Таксама ніхто не папярэдзіў, што тэлевыступ зь нейкіх прычынаў ня выйдзе. Таму заўтра пайду да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі высьвятляць, што здарылася».

Адно зь меркаваньняў спадара Разьнічэнкі пра прычыны забароны трансьляцыі — гэта ўжытая падчас ягонай прамовы назва грамадзянскай кампаніі, якую праводзіць АГП — «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Колькі дзён таму гэтыя самыя словы прымусілі выкрасьліць з свайго выступу кандыдатку Дыяну Касьцюковіч зь Берасьцейшчыны. Актывістцы АГП прапанавалі перачытаць тэкст без «забароненых» словаў і выразаў.

Што да Андрэя Разьнічэнкі, то для яго забарона трансьляцыі тэлевыступу стала поўнай нечаканасьцю.
XS
SM
MD
LG