Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёду ў Арктыцы пагрозьліва паменела


Колькасьць марскога лёду ў Арктыцы скарацілася да самага нізкага ўзроўню ў гісторыі. Гэта пацьвярджае рэзкае пацяпленьне ў рэгіёне і, верагодна, прадвяшчае вялікія зьмены ў будучыні.

Паводле спадарожнікаў амэрыканскага касьмічнага агенцтва (NASA), гэтым летам плошча лёду ў Арктыцы склала крыху больш за 4 мільёны квадратных кілямэтраў. Раставаньне лёду адбываецца самымі хуткімі тэмпамі з моманту пачатку назіраньняў у 1979 годзе.

Як паведамляе New York Times, большасьць навукоўцаў лічаць гэтую тэндэнцыю, перш за ўсё, вынікам выкідаў парніковых газаў.

«Гэта цяжка паверыць нават такім людзям, як я, што зьмяненьне клімату сапраўды пацьвярджаюць нашы найгоршыя засьцярогі», — кажа Джэніфэр Фрэнсіс навуковец Rutgers University, які вывучае ўплыў марскога лёду на ўмовы надвор’я.

Навуковыя прагнозы, заснаваныя на кампутарным мадэляваньні, ўжо даўно папярэджвалі, што прыйдзе час, калі Арктыка будзе цалкам вольная ад лёду ў летні пэрыяд, магчыма, і адбудзецца гэта, зусім магчыма, да сярэдзіны стагодзьдзя. Але сёлета вынікі аналізу больш пэсымістычныя: лёд можа зьнікнуць значна раней, магчыма, да канца гэтага дзесяцігодзьдзя.

Але навукоўцы асьцярожныя ў сваіх прагнозах і ўлічваюць, што марскі лёд схільны да натуральнай зьменлівасьці. Нарэшце, існуе толькі 33-гадовы вопыт пільнага назіраньня (пачынаючы з 1979 году), а да гэтага дасьледаваньні абапіраюцца толькі на дадзеныя мапаў ды на гістарычныя крыніцы.

Само па сабе раставаньне марскога лёду не падвышае ўзровень сусьветнага акіяну. Але скарачэньне марскіх ільдоў зьмяняе ўмовы надвор’я ў арктычным рэгіёне і, магчыма, за яго межамі. Гэта ўплывае на экалёгію рэгіёну і выклікае хуткае разбурэньне берагавой лініі. Праўда, растаньне лёду нясе і некаторыя патэнцыйныя выгады — напрыклад, робіць больш лёгкім доступ да нафты і некаторых карысных выкапняў.

Доктар Фрэнсіс зьяўляецца адным з прадстаўнікоў невялікай групы навукоўцаў-кліматолягаў, якія лічаць, што хто зьніжэньне колькасьці марскога лёду ужо мае наступствы для надвор’я ў сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар’я, у тым ліку ў Злучаных Штатах. Так, вынікі дасьледаваньняў сьведчаць, што мадэлі цыркуляцыі паветра ў цяперашні час зьмененыя такім чынам, што спрыяюць крайнасьцям, у тым ліку — і большай сьпякоце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG