Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне справы Пачобута працягнулі


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Нягледзячы на тое, што сам Андрэй Пачобут не атрымаў адпаведных папераў на рукі, гэтую інфармацыю пацьвердзілі сьледчы Арсень Нікольскі і адвакат Пачобута.

Паводле Андрэя Пачобута, сьледчыя маюць права не паведамляць яму аб працягненьні расьсьледаваньня. Тым ня менш сам Пачобут лічыць, што, хутчэй за ўсё, да справы вернуцца пасьля выбараў, каб не акцэнтаваць увагі міжнароднай супольнасьці на крымінальнай справе супраць журналіста.

Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Яшчэ 21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Як апавёў «Свабодзе» Пачобут, увесь гэты час яго ніхто не выклікаў на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.
XS
SM
MD
LG