Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі МЗС абскардзіць рашэньне Віленскага суду аб Пефціеве


Міністэрства замежных справаў Літву заявіла сёньня, што падае апэляцыю на рашэньне Віленскага акруговага адміністратыўнага суду, які 27 жніўня задаволіў пазоў Уладзімера Пефціева і некалькіх беларускіх прадпрыемстваў супраць МЗС Літвы.

Беларускі алігарх і прадпрыемствы зь Беларусі, зьвязаныя зь ім, скардзіліся ў суд на рашэньне МЗС Літвы не рабіць для іх выключэньняў у пытаньні ўжываньня санкцыяў Эўразьвязу. Віленскі акруговы суд задаволіў іх скаргу.

МЗС Літвы распаўсюдзіў заяву, дзе выкладзеныя судом аргумэнты названыя неабгрунтаванымі і несправядлівымі, што не былі ўлічаныя істотныя акалічнасьці і не былі ўзятыя пад увагу аргумэнты, што выключэньні адносна санкцыяў ня могуць рабіцца аўтаматычна.

МЗС Літвы заяўляе таксама, што цяпер устрымліваецца ад камэнтароў па гэтым пытаньні, паколькі судовы працэс працягваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG