Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» будуць судзіць


Юры Новікаў
Юры Новікаў
На каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары 2012» па Магілёўскай вобласьці Юрыя Новікава завялі адміністрацыйную справу. Яму інкрымінуецца распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі без выходных дадзеных. 28 жніўня актывіста дапыталі ў Ленінскім аддзеле ўнутраных спраў Магілёва і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў сам Юры Новікаў:

«Сказалі чакаць позвы ў суд. Зразумела, усё робіцца дзеля таго, каб ня даць нам магчымасьці арганізаваць нармальнае назіраньне за гэтымі выбарамі. Для нас ствараюцца праблемы. Замест таго каб рыхтаваць назіральнікаў, нам прапануецца змаганьне зь ветракамі — хаджэньне па судах і ўсё такое».

23 жніўня міліцыянты спынілі машыну Юрыя Новікава, у якой выявілі больш за 1500 асобнікаў друкаванай прадукцыі па вядзеньні назіраньня за выбарамі: мэтадычкі, сшыткі ды газэты «За справядлівыя выбары». Літаратуру канфіскавалі.

У машыне разам з Новікавым была ягоная каляжанка па кампаніі «За справядлівыя выбары 2012» Галіна Лісіцына. Яе таксама сёньня дапыталі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Яна ў справе выступае як сьведка.

Новікаў і Лісіцына лічаць канфіскацыю выбарчай літаратуры незаконнай. Актывісты зьвярнуліся да пракурора Магілёўскай вобласьці й міліцэйскага начальства, каб тыя пакаралі міліцыянтаў, якія, як заяўляюць актывісты, перашкаджаюць ажыцьцяўленьню выбарчых правоў грамадзян.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG