Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Людміла Дзенісенка рыхтуецца падаваць у суд на камісію


Людміла Дзенісенка
Людміла Дзенісенка

Кіраўніца Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка, якая праз ЦВК была зарэгістраваная кандыдатам, зьбіраецца судзіцца за страчаны час, калі яна не магла весьці агітацыю.

Пра гэта спадарыня паведаміла карэспандэнту «Свабоды»:

«Я ўжо патэлефанавала старшыні акруговай камісіі і папытала, калі мне прыйсьці па пасьведчаньне кандыдата. А мне сказалі, што пакуль ня прыйдзе пастанова Цэнтральнай камісіі, пасьведчаньня ня выдадуць… А калі яно прыйдзе? Праз колькі дзён?.. Час жа агітацыі ідзе… Другое, з чым разьбірацца трэба, — выступ па тэлебачаньні. Праз тэлефон у камісіі мне сказалі, што ўжо ўсё, запіс выступаў скончаны. А я кажу, што гэта не мае праблемы — маўляў, арганізуйце мне адной запіс, гэта ж вашая віна, што мяне не зарэгістравалі адразу. А старшыня камісіі мне кажа, што я толькі на радыё магу выступіць…

Я гэтую справу так пакідаць ня буду, пайду да юрыста, буду рыхтаваць скаргу… Бо столькі ж часу для агітацыі страціла. Хачу даведацца, як падаць у суд на камісію. Таму што калі я падавала дакумэнты на рэгістрацыю, я прасіла, калі будуць нейкія пытаньні па маёмасьці, праінфармаваць мяне. Я б прадставіла ім неабходныя дакумэнты. А яны ж яшчэ мяне падманшчыцай назвалі на камісіі!»

22 жніўня Людміла Дзенісенка не была зарэгістраваная кандыдаткай у дэпутаты па Берасьцейскай-Заходняй акрузе № 1. У акруговай камісіі патлумачылі, што яна не пазначыла ў дэклярацыі аб маёмасьці, што валодае дамком на лецішчы. Аднак спадарыня Дзенісенка да скаргі на нерэгістрацыю ў ЦВК прыклала дакумэнты, што той дамок прадала яшчэ ў 2003 годзе. 28 жніўня ЦВК зарэгістравала яе кандыдаткай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG