Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: побач з будынкам "Белсату" знайшлі старую бомбу


Poland - WWII bomb found in Warsaw, 28Aug2012

Poland - WWII bomb found in Warsaw, 28Aug2012

Бомба часоў Другой сусьветнай вайны вагой дзьве тоны знойдзеная ў аўторак у цэнтры Варшавы пры будаўніцтве лініі мэтро, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.

Была праведзена эвакуацыя каля 3 тыс. чалавек. Сярод эвакуаваных — супрацоўнікі галаўнога офісу Нацыянальнага банку Польшчы, польскай тэлевізіі і тэлеканалу "Белсат".

Неразарваная бомба выяўленая на глыбіні каля 10 мэтраў. На месцы знаходкі працуюць сапёры. Яны патлумачылі, што такія бомбы немцы выкарыстоўвалі пры здушэньні Варшаўскага паўстаньня ў 1944 годзе.

У сярэдзіне жніўня пры будаўніцтве водаправоднай сеткі ў цэнтры Варшавы была выяўленая 300-кіляграмовая авіяцыйная бомба. Тады давялося эвакуаваць 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG