Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кніжнай сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла кніга Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія».

Цыкль «Добрая фатаграфія» распачаўся на Радыё Свабода ўвесну 2010 году і складаўся з эсэ, у якіх Зянон Пазьняк пісаў пра фотаздымкі і фатографаў — розных часоў і розных народаў.

Цяпер тэксты выйшлі асобнай кнігай-альбомам у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Адным з ініцыятараў выданьня быў каардынатар «Гарадзенскай бібліятэкі» Павал Мажэйка.

Павал Мажэйка

Павал Мажэйка

Мажэйка: Мне асабіста вельмі падабаецца што піша Зянон Пазьняк і як ён піша. Гэта маё суб’ектыўнае меркаваньне, але мне падаецца, што ў нашай сёньняшняй літаратуры ці публіцыстыцы вельмі мала пішацца пра падзеі, зьявы, імёны Беларусі 1960-70-х, і нават 80-х гадоў. Мне гэта вельмі цікава. Пазьняк якраз у сваіх кнігах, і ў тым ліку ў «Добрай фатаграфіі», прыадчыняе нам тое, чым жыла, скажам гэтак, альтэрнатыўная, Беларусь у тыя часы. І самае важнае — Пазьняком можна захапляцца, ягоныя погляды могуць выклікаць у некаторых абурэньне ці пагарду, але праўдай застаецца тое, што погляды Пазьняка спрэс беларускія. І гэта была адной з галоўных прычынаў, чаму мы вырашылі выдаць кнігу Зянона Пазьняка ў «Гарадзенскай бібліятэцы», і для нас гонар, што ён пагадзіўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG