Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня будзе адклікаць свайго амбасадара з Кіргізстану


Belarus – MFA, logo, Minsk 05Feb2008

Belarus – MFA, logo, Minsk 05Feb2008

Беларусь ня мае намеру адклікаць свайго амбасадара з Кіргізстану ў адказ на рашэньне ўладаў гэтай краіны адклікаць свайго амбасадара зь Менску.

«Мы спакойна глядзім на гэтую сытуацыю і не зьбіраемся адклікаць свайго амбасадара зь Бішкеку», — заявіў Інтэрфаксу высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Беларусі.

Прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсьліў, што пасьля атрыманьня ноты МЗС Кіргізстану, якая тычыцца сытуацыі з Жаныбекам Бакіевым, зьнешнепалітычнае ведамства на наступны ж дзень зьвярнулася з адпаведным пытаньнем у Генэральную пракуратуру Беларусі.

«Неабходны час, каб правесьці адпаведнае расьсьледаваньне. Пасьля таго як мы атрымаем інфармацыю з Генэральнай пракуратуры і МУС, мы яе адразу ж перададзім кіргіскаму боку», — заявіла крыніца ў МЗС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG