Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Літоўскі суд ня зьняў санкцый Эўразьвязу зь Пефціева


Віціс Юрконіс, палітоляг з Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы ў Вільні, патлумачыў нашаму радыё нядаўняе рашэньне Віленскага акруговага суду --> http://www.svaboda.org/content/article/24690093.html адносна Уладзіміра Пефціева:

«Там былі дзьве судовыя справы. Рашэньне было прынятае толькі ў адной справе, і яно было зьвязанае з кампаніяй, якая абараняе інтарэсы Пефціева. Рашэньне датычыла магчымасьці карыстаньня грашмі, якія былі пераведзеныя на яе рахунак спадаром Пефціевым. Рашэньне суду датычыла гэтага канкрэтнага аспэкту. Яно ніяк не ўплывае на санкцыі Брусэлю. Безумоўна, літоўскі суд ня можа скасаваць рашэньне Брусэлю».

РС: Удакладніце, калі ласка, што насамрэч разблякаваў суд — якія сродкі?

Юрконіс: Гэтыя сродкі належалі літоўскай кампаніі «Lawin». Яны былі канкрэтна выдзеленыя на юрыдычную абарону інтарэсаў Пефціева. Гэтая кампанія займаецца такімі справамі. Пытаньне было ў тым, каб яны маглі карыстацца гэтымі грашмі. Ніякай сэнсацыі тут няма. Гэта ніяк не ўплывае ні на санкцыі Брусэлю, ні на зьнешнюю палітыку Літвы.

Нагадаем, што літоўская газэта Lietuvos rytas паведаміла, што нібыта паводле рашэньня Віленскага акруговага суду, рахункі Ўладзіміра Пефціева ў банках Эўропы ня будуць замарожаныя.
XS
SM
MD
LG