Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Беларусі ў Бішкеку кажа пра экстрадыцыю Бакіева


Прадстаўнікі грамадзкіх рухаў «Мекен шейиттери» і «Айкол Ала-Тоо», створаных пасьля красавіцкіх падзей 2010 году, разьбілі шкляныя стэнды перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Бішкеку, а таксама спрабавалі паламаць загароды.

Перад дыпляматычным прадстаўніцтвам Беларусі сабралася каля 50-60 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабавалі, каб да іх выйшаў амбасадар Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка.



Пазьней пасол сустрэўся з лідэрамі грамадзкіх аб'яднаньняў «Айкол Ала-Тоо», «Мекен шейиттери» і намеснікам міністра замежных спраў КР Аскарам Бешымавым. Пра гэта сайту «24.kg» паведаміў сустаршыня ГА «Мекен шейиттери» Арстанбек Сагындыкаў.

Паводле яго слоў, падчас сустрэчы Віктар Дзенісенка паведаміў, што пасольства цесна супрацоўнічае з МЗС Кіргізстану. «Было абяцана, што з гэтага часу кожныя тры дні дыпляматы будуць сустракацца з Аскарам Бешымавым і празь яго паведамляць, на якой стадыі знаходзіцца вырашэньне справы па экстрадыцыі Бакіевых. Мы вырашылі ім даць час, усё роўна за адзін дзень Бакіевых ня змогуць прывезьці. Цяпер мітынгоўцы разыходзяцца», - дадаў Арстанбек Сагындыкаў.

Учора ля амбасады сваю адзіночную акцыю правёў кіргіскі праваабаронца Ондуруш Тактанасыраў, выказаўшы, такім чынам, салідарнасьць зь беларускім актывістам Міхаілам Пашкевічам.

Міхаіл Пашкевіч, адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, атрымаў недвухсэнсоўнае паведамленьне ад Джаныша Бакіева пасьля таго як апублікаваў у сацыяльнай сетцы Facebook фатаграфіі былога кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы КР як той свабодна гуляе па Менску. Нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку па абвінавачваньні ў датычнасьці да шэрагу цяжкіх злачынстваў.

24 жніўня МЗС КР адклікаў амбасадара Кіргіскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрыка Асаналіева для правядзеньня кансультацый.










Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG