Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — закрыты суд над Зьмітром Дашкевічам


Суд у глыбоцкай калёніі пачынаецца а 10-й гадзіне. Лідару «Маладога Фронту» пагражае да аднаго года пазбаўленьня волі, калі яго прызнаюць вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі».

З боку Дашкевіча на паседжаньні ня будзе ні адваката, ні блізкіх.

Вязень няверыць у справядлівасьць працэсу і сам адмовіўся ад абароны юрыста. Нявеста і паплечніца Зьмітра Наста Палажканка з адвакатам будуць чакаць рашэньня суда пад брамай калёніі.

З боку абвінавачваньня выступае 40 сьведак — міліцыянтаў і асуджаных.

Зьміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Іх абвінавацілі ў зьбіцьці двух чалавек.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава да чатырох гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG