Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік МУС Нямеччыны: кампутары давалі, дубінкі - не


Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны Філіп Шпаўшус пракамэнтаваў Радыё Свабода інфармацыю пра дапамогу нямецкага МУС беларускім міліцыянтам.

Шпаўшус:

«Тады быў інтэнсіўны дыялёг зь Беларусьсю пры першых прыкметах (у 2008 годзе — рэд.), што ўрад (Беларусі — рэд.) гатовы правесьці дэмакратычныя і канстытуцыйныя рэформы. Гэта давала спадзеў на адкрытасьць паміж Захадам, Эўразьвязам і Беларусьсю. Але пасьля таго, як адбыліся маніпуляцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у канцы 2010 году і рэпрэсіі з боку ўраду, кантакты і супрацоўніцтва значна паменшыліся і, нарэшце, у 2011 годзе, цалкам спыніліся».

Прадстаўнік МУС пацвердзіў, што ў 2008-2010 гадах у распараджэньне беларускіх сілавікоў былі перададзеныя кампутары, праграмнае забесьпячэньне, відэапраектары, прынтэры і факс-машыны. На гэтыя мэты было выдзелена 41.200 еўра.

Разам з тым ён паведаміў, што пасьля заяваў у друку, што нямецкая паліцыя перадала беларускім калегам дубінкі і падобны рыштунак, была праведзеная праверка дакумэнтацыі, і сьведчаньняў аб перадачы Беларусі дубінак і іншага рыштунку знойдзена не было.

Газета Bild паведамляе, што нямецкая паліцыя перадала Беларусі лічбавыя камеры Canon Power Shot SX120 IS, дыктафоны Olympus VN-6500 і лэптопы HP Compaq 610 T1500, а грошы для гэтага быццам бы былі пералічаныя на рахунак нямецкай амбасады ў Менску.

У той час як у кіраўніцтве МУС Нямеччыны абвяргаюць інфармацыю Bild аб пастаўках у Беларусь паліцэйскай амуніцыі — бронікамэзелек, дубінак, шчытоў, аглядальнікі інфармацыйнага агенцтва DPA і аднаго з самых аўтарытэтных нямецкіх выданьняў Frankfurter Allgemeine не выключаюць, што падобнае паліцэйскае ўзбраеньне магло накіроўвацца ў Менск не праз фэдэральнае міністэрства, а праз зямельныыя ведамствы ці Зьвяз асобых атрадаў паліцыі.

Пацьвердзіць ці выключыць магчымасьць падобных паставак па гэтай лініі ў прэсавай службе нямецкага МУС не змаглі.

У размове з агенцтвам DPA прэсавы сакратар міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны Філіп Шпаўшус адзначыў, што ў Беларусь падставілі абсталяваньня на 200 тысяч эўра — акрамя кампутараў, відэятэхнікі, праграмнага забесьпячэньня, Менск атрымаў тры фургоны VW.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG