Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура атрымала запыт адносна Джаныбека Бакіева


Джаныш Бакіеў у Менску. Фота Міхась Пашкевіч

Джаныш Бакіеў у Менску. Фота Міхась Пашкевіч

Генэральная пракуратура Беларусі атрымала запыт беларускага МЗС з нагоды Джаныбека Бакіева.

«Генпракуратура Беларусі атрымала запыт з МЗС Беларусі аб прадастаўленьні інфармацыі па гэтым пытаньні», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у Генпракуратуры.

«Мы рыхтуем адказ на гэты запыт», — сказалі ў Генпракуратуры. Ад іншых камэнтароў там адмовіліся.

Сёньня часовы павераны ў справах Кіргізстану ў Менску Дзьмітры Лі заявіў: «Кіргіскі бок выказвае надзею, што беларускім бокам усё ж такі будуць прыняты вычарпальныя меры па неадкладным затрыманьні і экстрадыцыі Джаныбека Бакіева ў Кіргіскую Рэспубліку, у рамках дзейных міжнародных дамоваў, удзельнікамі якіх зьяўляюцца як Кіргізстан, гэтак і Рэспубліка Беларусь».
XS
SM
MD
LG