Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнік Эштан пра нямецкую дапамогу МУС Беларусі: «Ня маем што сказаць»


Супрацоўнікі МУС Беларусі. Менск, 19.12.2010

Супрацоўнікі МУС Беларусі. Менск, 19.12.2010

Прадстаўнікі структураў Эўразьвязу камэнтуюць паведамленьні аб дапамозе МУС Нямеччыны супрацоўнікам МУС Беларусі.

Марцін Граеўскі, прэсавы сакратар старшыні Эўрапейскага парлямэнту Марціна Шульца, заявіў сёньня ў Брусэлі:

«Гэта вельмі дзіўная навіна. Варта патлумачыць, варта ўдакладніць. Нам неабходна выявіць факты, і тых, хто адказвае — і што на самой справе адбылося».

Майкл Ман, прадстаўнік вярхоўнага камісара па зьнешняй палітыцы ЭЗ Кэтрын Эштан, сказаў карэспандэнту Радыё Свабода:

«Мы ня можам пацьвердзіць гэта, і гэта, відавочна, пытаньне двухбаковых адносінаў, так што мы на самай справе ня маем што сказаць. Наогул, тое, што я магу сказаць — вядома, мы па-ранейшаму вельмі занепакоеная сытуацыяй у Беларусі. У нас, як вы ведаеце, санкцыі супраць рэжыму і прыхільнікаў рэжыму, і мы працягваем укладваць грошы і падтрымку НДА і грамадзянскай супольнасьці, каб паспрабаваць дапамагчы прынесьці дэмакратыю ў краіну».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG