Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выступы кандыдатаў з заклікамі да байкоту ня пойдуць у эфір


Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазівік. Паводле БЕЛТА ён сказаў: «Калі дзесьці хтосьці агітуе за байкот, то гэта, можа быць, не зьяўляецца парушэньнем грамадзянскага, адміністрацыйнага, крымінальнага заканадаўства. Да самога кандыдата ў дэпутаты ніякіх санкцый ужывацца ня будзе, але яго выступ у эфір ня пойдзе».

Запісваць перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у дэпутаты пачалі ў канцы мінулага тыдня. Аднак паводле Лазавіка «знаходзяцца грамадзяне, якія хочуць за дзяржаўны кошт агітаваць за антыдзяржаўныя мерапрыемствы, за зрыў выбарчай кампаніі. Гэта супярэчыць выбарчаму заканадаўству, якое прадугледжвае перадвыбарчую агітацыю, якая павінна быць накіравана на падахвочваньне выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах, у галасаваньні, а не наадварот».

Ён спаслаўся на артыкул 155 Выбарчага кодэксу, які вызначае перадвыбарчую агітацыю як дзейнасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь, палітычных партый, іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, працоўных калектываў, кандыдатаў, іх давераных асоб, якая мае на мэце заахвоцiць або заахвочвае выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах, галасаваньня за тых або іншых кандыдатаў або супраць іх.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG