Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі дыплямат: Кабякоў - прагматычны чыноўнік


Былы польскі дыплямат, які працаваў у пасольстве Польшчы ў Менску, і пагадзіўся пракамэнтаваць прызначэньне Кабякова на ўмовах ананімнасьці.

«Гэта цікавае прызначэньне. Сярод дыпляматаў у Менску ён успрымаўся як прагматычны чыноўнік, які адказваў за пашырэньне патоку замежных інвэстыцый у Беларусь. Магчыма, яго прызначэньне азначае, што Лукашэнка хоча палепшыць адносіны з Эўропай. Тое, што перад гэтым ён быў паслом у Расеі, сьведчыць пра тое, што яму давяраюць у Маскве. Але мне здаецца, што ўсё ж яго прызначэньне — найперш сыгнал пра гатовасьць да прагматычных адносінаў з Эўропай, у тым ліку і з Польшчай.

Кабякоў некалькі разоў наведваў Варшаву, быў старшынём беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Яго добра ведае наш віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Вальдэмар Паўляк».
XS
SM
MD
LG