Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
27 жніўня пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса.

Ён меўся балятавацца па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 62.

«Гэта было прадказальна, — заявіў Анатоль Букас. — Я ўдзельнічаю ў парлямэнцкіх выбарах ужо восьмы раз, і толькі двойчы акруговая камісія рэгістравала кандыдатам непасрэдна, а ўсялякі іншы раз — толькі пасьля патрабаваньня Цэнтравыбаркаму», — заявіў Анатоль Букас «Свабодзе».

Як паведамляе выбарчая камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі № 62, Анатоль Букас «не ўказаў зьвесткі, што ў 2011 годзе прадаў уласны аўтамабіль. Таму члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за пазбаўленьне рэгістрацыі кандыдата Анатоля Букаса».

Такім чынам, па Барысаўскай выбарчай акрузе № 62 засталіся два кандыдаты — кіраўніца спраў Барысаўскага райвыканкаму Тамара Красоўская і намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. Апошні мае намер зьняць сваю кандыдатуру за тыдзень да выбараў. У такім разе чыноўніцы Красоўскай альтэрнатывы ня будзе
XS
SM
MD
LG