Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі можа атрымаць прэмію Сахарава


Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі вылучаны кандыдатам на прэмію Эўрапарлямэнту «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.

Такую інфармацыю падае партал EUractiv.

З такой ініцыятывай выступіў польскі эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, які прадстаўляе самую вялікую фракцыю Эўрапейскай народнай партыі.

Пакуль Алесь Бяляцкі — адзіны кандыдат, вылучаны на гэтую прэмію.

У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — Аляксандар Мілінкевіч.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
XS
SM
MD
LG