Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Кабякова кіраўніком сваёй адміністрацыі


Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кабякова кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка на месца Макея прызначыў Кабякова


Андрэй Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве.

У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, у 1991 годзе — Інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ.

У 1995-1996 гадах быў намесьнікам начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Беларусі, 1996-1998 гадах — намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 1998 па 2000 гады быў старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю, з 2000 года — быў намесьнікам прэм’ер-міністра, у 2010-2011 гадах — намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Апошняя пасада — амбасадар Беларусі ў Маскве.

Голуб на службе ў ястраба



Трусаў: «Кабякоў ня будзе канкурэнтам на прэзыдэнцкіх выбарах»

Алег Трусаў, дэпутат ВС 12 скліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны камэнтуе прызначэньне Андрэя Кабякова старшынём Адміністрацыі прэзыдэнта.



Жарыхін: «Расейскія карані Кабякова ня маюць значэньня для Расеі»

Прызначэньне новага кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка дырэктара расейскага Інстытуту краін СНД Уладзімера Жарыхіна.




Польскі дыплямат: Кабякоў - прагматычны чыноўнік

Былы польскі дыплямат, які працаваў у пасольстве Польшчы ў Менску, і пагадзіўся пракамэнтаваць прызначэньне Кабякова на ўмовах ананімнасьці.





Суздальцаў: «Расейскія карані дзеячоў у блізкім замежжы выклікаюць у Расеі насьцярожанасьць»

Прызначэньне Кабякова мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка дэкана факультэту сусьветнай эканомікі і сусьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Андрэя Суздальцава.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG