Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі студэнт выйграў фінальны турнір Эўрапейскага покернага туру ў Барсэлёне


1 007 550 эўра — такі прыз дастаўся Мікалаю Побалю.

25 жніўня студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Мікалай Побаль перамог вопытных гульцоў зь Фінляндыі Ілары Сахаміеса і Джоні Юкімайнена, паведамляе Чемпионат.com. Беларус пераадолеў рэкорднае для турніру поле ў 1.082 гульцы.

«Грошы добрыя, — сказаў Мікалай у гутарцы з журналісткай „PokerStars“. — Але тытул лепшы».

Эўрапейскі покерны тур — найбуйнейшая сэрыя офлайнавых турніраў па покеры ва ўсёй Эўропе, якая ладзіцца ад 2004 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG