Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерці ў Аўганістане


Аўганскія паліцыянты правяраюць матацыкліста
Аўганскія паліцыянты правяраюць матацыкліста

На ўсходзе Аўганістану, ў правінцы Лагман сёньня былі забітыя двое вайскоўцаў НАТО. Аўганскі салдат адкрыў агонь па замежных вайскоўцах, агнём у адказ ён быў забіты.

У жніўні ў краіне аўганскімі вайскоўцамі былі забітыя 12 салдат НАТО, з пачатку гэтага года - больш за 40.

Сёньня таксама стала вядома, што ў правінцыі Гільменд на поўдні Аўганістану былі абезгалоўленыя 17 чалавек, у тым ліку дзьве жанчыны.

Мінулай ноччу падчас нападу на кантрольна-прапускны пункт у правінцыі Гільменд загінулі 10 аўганскіх вайскоўцаў, яшчэ чацьвёра атрымалі раненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG