Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: ахвяры разьні ў Дарайя


Масавыя пахаваньні ў горадзе Дарайя каля Дамаску
Масавыя пахаваньні ў горадзе Дарайя каля Дамаску

26 жніўня каля Дамаску былі знойдзеныя прынамсі 300 трупаў. Паўстанцы сьцьвярджаюць, што гэта - ахвяры апэрацыі урадавых сілаў супраць апазыцыі ў горадзе Дарайя, дзе за тыдзень загінулі, паводле дадзеных актывістаў, больш за 600 чалавек.

Сёньня паўстанцы зьбілі гелікоптэр урадавых сілаў ва ўсходняй частцы Дамаску. Пра гэта паведаміла сірыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне. Таксама паступаюць паведамленьні пра жорсткія баі ў прымесьцях сырыйскай сталіцы паміж паўстанцамі і сіламі, вернымі прэзыдэнту Башару Асаду.

Сёньня ж прэзыдэнт Сырыі выказаў падтрымку намаганьням Ірану ў справе падрыхтоўкі новага мірнага пляну па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі. Як чакаецца, Іран выступіць з новымі ініцыятывамі па Сырыі цягам саміту Руху недалучэньня, які праходзіць у Тэгеране.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG