Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя лідэры ўшаноўваюць памяць першапраходца па Месяцы


Neil Armstrong

Neil Armstrong

Ніл Армстронг памёр у суботу ва ўзросьце 82 гадоў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ушанаваў сёньня памяць амэрыканскага астранаўта Ніла Армстронга – першага чалавека, што ступіў на Месяц – які памёр у суботу ва ўзросьце 82 гадоў. "Ніл Армстронг быў героем ня толькі свайго часу, але ўсіх часоў", – напісаў прэзыдэнт ЗША ў сваім мікраблозе ў Twiter.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу назваў Армстронга "крыніцай натхненьня для ўсяго чалавецтва".Прэм'ер-міністар Францыі Жан-Марк Айро сказаў, што той "маленькі крок" па Месяцы выканаў мары пакаленьняў вынаходнікаў, навукоўцаў, мастакоў, паэтаў і звычайных людзей, якія захапляюцца прыгажосьцю космасу.

Ніл Армстронг меў узнагароды 17-ці краін. У адным са сваіх нешматлікіх тэлеінтэрвію ў 2005 годзе ён сказаў, што лічыць празьмерную ўвагу да сваёй асобы незаслужанай. У прыватнасьці Армстронг нагадаў, што гістарычную высадку ён ажыцьцяўляў разам зь пілётам Эдвінам Олдрынам, які выбраўся на паверхню Месяца ўсьлед за першапраходцам.
XS
SM
MD
LG