Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bild am Sonntag: «Супраца сілавікоў працягвалася да вясны 2012»


Belarus -- Special riot police troops in training in Minsk, Sep2008

Belarus -- Special riot police troops in training in Minsk, Sep2008

Як паведаміў у размове зь Bild am Sonntag (нядзельным дадаткам нямецкага выданьня Bild) прэсавы сакратар МУС Нямеччыны, афэра з падрыхтоўкай беларускіх сілавікоў нямецкімі паліцыянтамі працягвалася не да 2011 году, як паведамлялася раней, а да вясны 2012.

Менавіта ў гэты час у Менску з адпаведнай місіяй знаходзіўся адказны чыноўнік нямецкай памежнай паліцыі.

Раней Bild і іншыя нямецкія СМІ пісалі, што сілавыя ведамствы ФРГ займаліся падрыхтоўкай беларускіх кадраў у пэрыяд паміж 2008 і 2011 гадамі. У прыватнасьці, паведамлялася, што трэнінгі на тэрыторыі Нямеччыны праходзілі каля ста супрацоўнікаў дзяржаўных структураў Беларусі. Беларусы прысутнічалі ў якасьці назіральнікаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў, дзе тамтэйшыя паліцыянты ўжывалі дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ. Таксама нямецкія паліцыянты таксама правялі падрыхтоўку 400 беларускіх памежнікаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва міліцыі і крыміналістаў на тэрыторыі Беларусі.

У Бундэстагу чакаюць тлумачэньня адносна гэтай афэры ад кіраўніцтва нямецкага МУС. Пра гэта заявіў сьпікер сацыял-дэмакратычнай парлямэнцкай фракцыі Міхаэль Гартман. Паводле ягоных словаў, увесь гэты час вышэйшы заканадаўчы орган краіны ня быў праінфармаваны пра супрацу паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі належным чынам.

Трэба адзначыць, што першымі, хто забіў трывогу адносна супрацы былі нямецкія левыя на чале зь лідэрам партыі Грэгарам Гізі. Летась ён накіраваў адмысловы запыт ў фэдэральны ўрад, дзе надаў галоўную ўвагу падзеям 19 сьнежня 2010 і папрасіў расьсьледаваць, ці мела дачыненьне

да падаўленьня тых масавых акцыяў пратэсту супраца паміж асобымі фармаваньнямі нямецкай паліцыі і беларускім АМАПам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG