Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыйскія паўстанцы: войскі Асада ўчынілі разьню


У Сырыі за апошнія двое сутак былі знойдзеныя ня менш за 320 трупаў блізу Дамаску.

Як паведаміў сёньня Сырыйскі цэнтар па назіраньні за правамі чалавека, гэта — ахвяры пяцідзённай ваеннай апэрацыі ўрадавых сілаў супраць апазыцыі ў горадзе Дарая.

Апазыцыя абвінаваціла сырыйскія ўлады ў зьдзяйсненьні страшнай разьні. На відэасюжэце, распаўсюджаным паўстанцамі ў YouTube бачныя дзясяткі целаў, сабраных у мячэці ў Дараі.

Між тым, дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што Дарая, дзе жывуць пераважна суніты, быў ачышчаны ад рэшткаў узброеных тэрарыстычных груповак.

Па дадзеных праваабаронцаў, у суботу ахвярамі гвалту па ўсёй Сырыі сталі ня менш за 183 чалавекі.

У горадзе Хула ў цэнтральнай частцы краіны былі забітыя 108 мірных жыхароў, у тым ліку 49 дзяцей.

Сёньня прадстаўнік МЗС Ірану Рамін Мехманпараст заявіў, што Тэгеран мае намер прадставіць на саміце Руху недалучэньня мірны плян па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі. Ён адзначыў, што краіны, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю, выступаюць супраць любога ваеннага ўмяшальніцтва ў канфлікт у Сырыі.

XS
SM
MD
LG