Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Петрыкаўкая міліцыя правярала, што здымала журналістка на этнакультурным фэсце «Покліч Палесься».

У затрыманай на II этнакультурным фэсце «Покліч Палесься» ў аграгадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёну сяброўкі Беларускай асацыяцыі журналістаў з Гомелю Ларысы Шчыраковай міліцыя правярала відэаздымкі.

З слоў журналісткі, міліцыя сьцьвярджала, што для відэаздымкаў на масавым мерапрыемстве патрэбна акрэдытацыя.

Шчыракова: «Я ім патлумачыла, што здымала як фізычная асоба, прыватны чалавек, сябра ў тым ліку й краязнаўчай арганізацыі. Мяне цікавіць побыт палешукоў, лапці, строі і ўсё такое. Усё гэта зьбіраюся зьмясьціць на сваёй старонцы на Youtube — мне не патрэбная акрэдытацыя».

З Шчыраковай у райаддзеле міліцыі гутарыў намесьнік начальніка Андрэй Буйскі. Паводле ягоных слоў, Шчыракову затрымалі таму, што яна «праводзіла незразумелыя відэаздымкі, таму й разьбіраемся, што гэта за здымкі».

А 17:22 Ларыса Шчыракова паведаміла па тэлефоне, што ў яе ўзялі тлумачэньне — і адпусьцілі. Відэакасэту не канфіскоўвалі, здымкаў не выдалялі, пратакол не складалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG