Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Статкевіча ў Магілёўскай турме наведаў адвакат


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, жонка палітвязьня.

«Адвакат адзваніўся, сказаў, што Мікалай пачуваецца нармальна, на здароўе ня скардзіўся, бадзёры. Зараз яго не водзяць на працу, але прычын не назваў. Сказаў, падрабязнасьці пазьней, пры сустрэчы», — сказала Марына Адамовіч.

Мікалая Статкевіча трымаюць ў крытай Магілёўскай турме як злоснага парушальніка рэжыму. Экс-кандыдат на прэзыдэнта асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Сярод кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ужо пачалася кампанія салідарнасьці з Мікалаем Статкевічам. У прыватнасьці, кандыдат ў дэпутаты з Віцебску Аляксей Гаўруцікаў закончыў запіс свайго тэлезвароту да выбарцаў заклікам вызваліць Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў. Выступ кандыдата мусіць выйсьці ў эфір 27 жніўня. На тэлебачаньні Гаўруцікаву сказалі, што ім трэба ўзгадніць выступ з ЦВК.
XS
SM
MD
LG