Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо панядзелак, 27 жніўня: саміт Недалучэньня, дзень Незалежнасьці Малдовы


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы з парывістым ветрам. Днём 18-25 цяпла.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Тэгеране працягнецца саміт кіраўнікоў краін Руху недалучэньня. Рух Недалучэньня аб’ядноўвае дзяржавы, якія дэкляруюць сваё недалучэньне да ваенных блёкаў і не аб’ядноўваюцца супраць іх. Сюды ўваходзяць 120 краінаў і 17 краін-назіральніц. Беларусь уваходзіць у Рух недалучэньня нягледзячы на тое, што зьяўляецца ўдзельніцай ваеннага саюзу, т.зв. АДКБ.

У Стакгольме будуць працягвацца сустрэчы, абмеркаваньні і сэмінары, прымеркаваныя да Сусьветнага тыдню вады. Сёлета тыдзень праводзіцца пад дэвізам “Вада і харчовая бясьпека”.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная «пяцідзёнка» — 5 працоўных дзён, адзін выходны
1955 – выйшла першая з сэрыі Кніг рэкордаў Гінэса
1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі
1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята – Дзень незалежнасьці
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1770 – Гэорг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф
1860 - граф Карл Чапскі, менскі гарадзкі галава, мецэнат
1907 – Сяргей Новік-Пяюн, паэт, дзяяч беларускага руху. Адметнасьцю яго лёсу стала тое, што ён “сядзеў” пры ўсіх рэжымах – пры паляках у Заходняй Беларусі, пры немцах падчас акупацыі і пасьля вайны пры Саветах. Рэабілітаваны ў 1958 годзе.
1910 — Маці Тэрэза з Калькуты, законьніца, якая заснавала каталіцкі Ордэн міласэрнасьці
1924 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак, выступаў на беларускай і літоўскай сцэнах.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1576 — Тыцыян, італьянскі мастак
1900 — Павал Шэйн, беларускі і расейскі этнограф і фальклярыст
1937 — У Курапатах былі забітыя каля ста чалавек – прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў.
МІНУС 365

На зьезьдзе КХП-БНФ заклiкалі да неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі

Рупліўца беларушчыны затрымалі спэцназаўцы
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

“Мы можам збавіцца ад хваробы з дапамогай лекаў, але адзіны лек ад адзіноты, адчаю і безнадзейнасьці – гэта любоў. У сьвеце шмат людзей паміраюць ад голаду, але яшчэ больш тых, хто памірае ад таго, што ім не хапае любові.”
Маці Тэрэза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG