Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Ню-Ёрку – вынік сваркі


Чалавек, застрэлены сёньня паліцыяй ля ўваходу ў Эмпайр Стэйт Білдынг у цэнтры Ню-Ёрку, ідэнтыфікаваны – гэта Джэфры Джонсан. Як паведаміў журналістам мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг, Джонсан застрэліў свайго былога калегу, пасьля чаго адкрыў агонь па паліцыянтах. У ходзе перастрэлкі з паліцыяй раненьні атрымалі 9 чалавек.

Год таму 53-гадовы Джонсан быў звольнены з пасады дызайнэра жаночага адзеньня. Сёньня ля будынку кампаніі, у якой ён працаваў, ён пачаў скандаліць са сваім былым калегам і ў выніку яго застрэліў. Затым, паводле Блумберга, Джонсан кінуўся уцякаць, аднак заўважыўшы паліцыянтаў, дастаў зброю і адкрыў па іх агонь.


Паліцыя выключае якую-небудзь сувязь з тэрарызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG