Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джуматаева:«Бішкек ня спыніцца на адкліканьні амбасадара»


Венера Джуматаева

Венера Джуматаева

Пра подбіўку дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Бішкекам і пра яго магчымыя наступствы Юры Дракахруст гутарыў з дырэктарам кіргіскай службы нашага радыё Венэрай Джуматаевай.

Дракахруст: Венэра, чаму рэакцыя Кіргізстану на знаходжаньне ў Менску брата зрынутага прэзыдэнта была такой рэзкай? У свой час Беларусь гэтак жа катэгарычна адмовіўся выдаць былога прэзыдэнта Кірзістану. Тады Бішкек абураўся, але пасла не адклікаў. Менск па- свойму пасьлядоўны. Чаму тады гэта не выклікала такой рэакцыяй, а зараз выклікала?

Джуматаева: Я мяркую, што гэта было апошняй кропляй. Паўплывала і форма адказу афіцыйнага Менску на запыт Бішкеку аб выдачы Джаныша Бакіева. Беларусь адказала, што Джаныш Бакіеў перасьледваўся ў Кіргізстане па палітычных матывах, таму ён не будзе экстрадзіраваны.

Намесьнік міністра замежных спраў Аскар Бішымаў заявіў нашаму радыё, што на адкліканьні амбасадара Бішкек не спыніцца, што будзе пераглядацца ўвесь спэктар палітычных, эканамічных і культурных адносінаў. Кіргіскія ўлады зьбіраюцца пачакаць адказу Менску, а потым зьвярнуцца ў выканаўчы камітэт СНД і запатрабаваць, каб чальцы Садружнасьці выконвалі патрабаваньні Менскай канвэнцыі аб экстрадыцыі.

Дракахруст: А якую ролю адыгрывае зараз клан Бакіева ў палітычным жыцьці Кіргізстану?

Джуматаева: Я мяркую, што амаль ніякай. Па меншай меры вонкава: невядома пра нейкія іх сходы, дзеяньні, акцыі сваіх прыхільнікаў. Аднак прадстаўнікі ўлады ў Кіргізстане дагэтуль працягваюць палохаць насельніцтва пэрспэктывай, што Бакіевы могуць узяць рэванш, што яны працуюць над гэтым. Але ніякіх доказаў пры гэтым не прыводзіцца.

Дракахруст: На Ваш погляд, чым тлумачыцца тое, што Аляксандар Лукашэнка так трымаецца за Бакіева і нават прадстаўнікоў ягонага клану, нават рызыкуючы стасункамі з афіцыйным Бішкекам? Пасьля скіданьня Бакіева Лукашэнка мог спадзявацца, што ўцякач, якому ён даў прытулак, вернецца ў Бішкек пераможцам і не забудзе свайго дабрадзея. Зараз гэтая пэрспэктыва вяртаньня выглядае даволі туманнай. А Лукашэнка працягвае абараняць Бакіевых. Чаму?

Джуматаева: Многія мяркуюць, што ў гэтым ёсьць матэрыяльны інтарэс, магчыма, Бакіевы інвэстуюць грошы ў нейкія праекты ў Беларусі. Большасьць схіляецца да такога тлумачэньня.
Можа мець значэньне яшчэ адзін чыньнік. Новая ўлада ў Кіргізстане спрабуе ўладкаваць дэмакратычную мадэль ( іншая справа, наколькі ўдала). Гэта выклікае раздражненьне ня толькі ў Менску, але і ў Маскве і ва ўсіх сталіцах краін Цэнтральнай Азіі. І кіраўнікам гэтых краін можа быць да спадобы ставіць палкі ў колы новаму кіраўніцтву Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG