Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёрк: нападнік адкрыў страляніну ля Эмпайр Стэйт Білдынг


У Нью-Ёрку невядомы нападнік адкрыў агонь па мінаках каля Эмпайр Стэйт Білдынг — адным з найбольш наведвальных турыстычных аб’ектаў гораду.

Прынамсі тры чалавекі былі параненыя, сам нападнік — забіты, паінфармавала мясцовая тэлевізія. Агенцтва Ройтэр, спасылаючыся на неназваную крыніцу ў паліцыі, паведамляе што апрача нападніка застрэлены быў яшчэ адзін чалавек. Паводле гэтай крыніцы, на гэты момант няма прычын меркаваць, што страляніна зьвязаная з тэрарызмам.

Пажарная служба Нью-Ёрку ацэньвае колькасьць параненых на восем чалавек.
XS
SM
MD
LG