Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стрэтфар»: Макей можа ўзмоцніць дыялёг Менску і Вільні


Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

Новы міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей можа актывізаваць палітычны дыялёг паміж Вільняй і Менскам, цьвердзіць амэрыканскі цэнтар стратэгічных дасьледаваньняў «Стрэтфар».

Выведная арганізацыя ў сваім аналітычным артыкуле нагадвае, што У.Макей летась, калі ЭЗ пагражаў санкцыямі, нечакана наведаў прэзыдэнтуру Літвы.

«Макей — адна з самых уплывовых фігураў рэжыму Лукашэнкі — яго прызначэньне можа паўплываць на дачыненьні Беларусі і Літвы, у якіх існуе больш нюансаў, чым у дачыненьнях Менску зь іншымі эўрапейскімі дзяржавамі», — гаворыцца ў публікацыі.

«Ходзяць чуткі, што У.Макей падтрымлівае цесныя працоўныя дачыненьні з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. Ён шмат каго зьдзівіў, калі ў студзені 2011 году прыбыў зь неафіцыйным візытам у Літву — неўзабаве пасьля разрыву дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЭЗ», — адзначае «Стрэтфар».

«Ягонае прызначэньне міністрам замежных справаў можа заахвоціць да пераацэнкі дачыненьняў паміж Менскам і Вільняй і, магчыма, узмоцніць палітычны дыялёг паміж гэтымі дзяржавамі», — прагназуе дасьледны цэнтар.

Пра не абвешчаны загадзя візыт У.Макея ў прэзыдэнтуру Літвы было паведамлена ў студзені 2011 году. Тады ў друку паведамлялася, што ён гаварыў з прэзыдэнткай Даляй Грыбаўскайце, аднак прадстаўнікі прэзыдэнткі упэўнівалі, што беларускі службовец сустракаўся толькі зь яе старшым дараднікам ў замежнапалітычных пытаньнях Дарыюсам Сямашкам.

У панядзелак Аляксандар Лукашэнка вызваліў з пасады міністра замежных справаў Сяргея Мартынава і прызначыў на ягонае месца Ўладзімера Макея, які перад тым займаў пасады кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG